У Беларусь забаронена везці мяса з Мексікі, ЗША і яшчэ пяці краін

Беларусь уводзіць часовую забарону на ўвоз у краіну жывёлагадоўчай прадукцыі з Мексікі, ЗША, Канады, Новай Зеландыі, Іспаніі, Францыі і Ізраілю. Як паведамлея "Інтэрфакс", на ўсіх жывёлагадоўчых прадпрыемствах краіны ўзмоцненая біяабарона, у тым ліку прапускны рэжым, для недапушчэння заносу віруса свінога грыпу.

Акрамя таго, уводзіцца часовая забарона на ўвоз мяса, мясной прадукцыі і корму для птушкі і свінняў з краін, у якіх выяўленыя выпадкі захворвання на свіны грып або ёсць падазрэнні на захворванне ім людзей. У выпадку далейшага распаўсюду свінога грыпу, гэты пералік будзе пашырацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі