У Барысаве жорстка забілі 38-гадовую жанчыну

У Барысаве жорстка забілі 38-гадовую жанчыну

Барысаўскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу аб жорсткім забойстве 38-гадовай жанчыны, паведамляе прэс-служба СК

Цела жанчыны са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі знайшлі зранку 3 лютага на кухні ў яе кватэры ў Барысаве. Па падазрэнні ў забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю, праваахоўнікі затрымалі 36-гадовага мужчыну. Афіцыйна непрацуючы мужчына некалькі месяцаў пражываў з загінулай на арандаванай кватэры.

Паводле папярэдней інфармацыі, напярэдадні ноччу п'яны мужчына пасварыўся з жанчынай, моцна збіў яе, а потым стаў біць яе кухоннай сякерай, нанёсшы некалькі ранаў, ад якіх жанчына памерла.

Потым мужчына выскачыў праз акно другога паверха і ўцёк з месца здарэння. На наступны дзень яго затрымалі на кватэры, якую ён знарок зняў, хаваючыся ад крымінальнага пераследу.

У Барысаве жорстка забілі 38-гадовую жанчыну
Месца злачынства. Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі