У Барысаве затрымалі праваабаронцу Алега Мацкевіча

У Барысаве затрымалі праваабаронцу Алега Мацкевіча

У Барысаве затрымалі праваабаронцу Алега Мацкевіча. Здарылася гэта раніцай 12 студзеня. Сілавікі правялі ператрус дома ў Мацкевіча, забралі камп'ютарную тэхніку, мабільны тэлефон. Дзе знаходзіцца праваабаронца і з якой нагоды ён затрыманы, пакуль невядома.

Гэта не першае затрыманне Алега Мацкевіча пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Некалькі гадоў таму ў інтэрв'ю humanrightshouse.org ён казаў, што змагаецца ў Барысаве "за свабоду мірных сходаў, свабоду слова і за правы людзей з інваліднасцю". У цяперашняй Беларусі такая дзейнасць ужо практычна немагчымая — шматлікія праваабаронцы былі вымушаны з'ехаць за мяжу ці трапілі за краты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі