У Барысаве з банка эвакуявалі 40 чалавек

У Барысаве з банка эвакуявалі 40 чалавек

У Барысаве на вуліцы Гагарына раніцай 7 жніўня з банка эвакуявалі 40 чалавек (работнікаў і наведвальнікаў), інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС. Прычынай такіх мер стала валізка, якую на прылеглай тэрыторыі заўважыў мінак. Мужчына патэлефанаваў у міліцыю. На месца прыехалі міліцыянеры, ратавальнікі і медыкі, выклікалі сапёраў. Тэрыторыю ачапілі. Аднак нічога небяспечнага ў валізцы не было. Там знаходзілася адзенне. Цяпер міліцыя шукае яго ўладальніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі