У Барысаве шукаюць зніклага 11-гадовага хлопчыка

У Барысаве шукаюць зніклага 11-гадовага хлопчыка

У Барысаве знік 11-гадовы школьнік Станіслаў Зарубіцкі, паведамляе пашукова-ратавальны атрад "Анёл".  

13 верасня каля 17.00 хлопчык выйшаў са школы №9 і павінен быў накіравацца ў Стара-Барысаўскую дзіцячую школу мастацтваў. Аднак там школьнік так і не з'явіўся.

Паведамляецца, што рост хлопчыка складае 146 сантыметраў. У яго нармальны целасклад, валасы светла-русыя, носіць акуляры з чорнай аправай. Мае асаблівую прыкмету: шнар каля правага вока.

Станіслаў быў апрануты ў цёмна-сіні касцюм, фіялетавую кашулю, цёмна-сінія пантофлі з белай падэшвай. Меў акуляры. Пры сабе ў яго быў чорны заплечнік з фіялетавай устаўкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі