У Барысаве пад коламі грузавікамі загінулі маці і дачка

У Барысаве пад коламі грузавікамі загінулі маці і дачка

У Барысаве пад коламі грузавікамі загінулі маці і дачка. Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 22 лістапада на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Вядома, што жанчыне было 45 гадоў, дзяўчынцы — 7.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, паводле папярэдніх звестак 55-гадовы кіроўца МАЗа быў цвярозы. Праваахоўнікі правялі агляд месца здарэння, збіраюць дадзеныя пра яго ўдзельнікаў, апытваюць сведкаў і відавочцаў, прызначаныя экспертызы.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек" (ч. 3 арт. 317 КК).

У Барысаве пад коламі грузавікамі загінулі маці і дачка
Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі