У Барысаве Ford трапіў пад фуру, загінуў кіроўца
![У Барысаве Ford трапіў пад фуру, загінуў кіроўца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pc220009.jpg.webp?itok=oiTkXA_Q)
У Барысаве аўтамабіль Ford Sierra трапіў пад фуру Scania R420, 21-гадовы кіроўца легкавіка загінуў. Здарэнне адбылося поўна ўвечары 21 снежня. Як паведамілі сайту abw.by ў ДАІ, паводле папярэдняй версіі, кіроўца Ford Sierra няправільна выбраў бяспечную хуткасць, не ўлічыў умовы дарогі і надвор’я. У выніку не саўладаў з кіраваннем і аўтамабіль апынуўся на паласе сустрэчнага руху. Там і адбылося сутыкненне з грузавіком.
Кіроўца легкавіка ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Пасажыр яго аўтамабіля, 18-гадовая дзяўчына, атрымала цяжкія траўмы, цяпер яна знаходзіцца ў рэанімацыі. Вядома, што яны не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.
Фота: sudexpert.gov.by