У Барысаўскім раёне пасля ДТЗ збег кіроўца BMW, пасажыр памёр у бальніцы

У Барысаўскім раёне пасля ДТЗ збег кіроўца BMW, пасажыр памёр у бальніцы

У Барысаўскім раёне пасля ДТЗ збег кіроўца BMW, пасажыр пазней памёр у бальніцы. Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, здарэнне адбылося каля 13-й гадзіны ў панядзелак на 15-м кіламетры аўтадарогі Барысаў — Вілейка — Ашмяны. Вадзіцель аўтамабіля няправільна выбраў хуткасць руху, не саўладаў з кіраваннем, у выніку машына апынулася ў кювеце, дзе перакулілася.

38-гадовага кіроўцу затрымалі праз некалькі гадзінаў. Раней ён 16 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху. У 33-гадовага пасажыра, які не быў прышпілены рамянём бяспекі, лекары дыягнаставалі адкрытую чэрапна-мазгавую траўму. Выратаваць яго жыццё не ўдалося. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі