У Бараўлянах пад Мінскам на пажары выратавалі траіх дзяцей

У Бараўлянах пад Мінскам на пажары выратавалі траіх дзяцей

У Бараўлянах пад Мінскам на пажары выратавалі траіх дзяцей. Як інфармуе minobl.mchs.gov.by, у сераду пасля 22-й гадзіны ўзгаранне ўзнікла ў кватэры на трэцім паверсе 9-павярховага жылога дома. Калі на месца прыбылі супрацоўнікі МНС, кватэра гарэла, людзі выйшлі на балкон. З яе вывелі шэсць чалавек, у тым ліку траіх дзяцей (ва ўзросце 4, 5 і 6 гадоў). Дзяцей завезлі ў бальніцу для назірання.

Фотаздымкі з месца падзей з'явіліся ў сацсетках. На месца прыязджалі 5 машын ратавальнікаў і 2 хуткія.

Прычына ўзнікнення пажару ў Бараўлянах высвятляецца. Разглядаецца верасия пра свавольства дзяцей з агнём.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі