У Баранавічах шукаюць вандалаў, якія напалі арт-аб'ект

Арт-аб'ект сустракаў гараджан і гасцей горада, якія заязджалі ў Баранавічы

Арт-аб'ект сустракаў гараджан і гасцей горада, якія заязджалі ў Баранавічы / nashkraj.by

У Баранавічах шукаюць вандалаў, якія напалі на скульптуру аленяня. Яе павалілі на зямлю і адламалі рогі. Як піша "Наш край", здарэнне адбылося ў навагоднюю ноч. Арт-аб'ект быў усталяваны на Слонімскай шашы адным з мясцовых прадпрыемстваў. Ён сустракаў гараджан і гасцей горада, якія заязджалі ў Баранавічы.

Міліцыя ўжо знайшла адламаныя рогі. З дапамогай запісаў вулічных відэакамер спрабуюць высветліць асобы вандалаў.

Выданне не ўдакладняе, колькі каштуе скульптура. Адзначаецца толькі, што яна "нятанная".

У Баранавічах шукаюць вандалаў, якія напалі арт-аб'ект
У Баранавічах шукаюць вандалаў, якія напалі арт-аб'ект

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі