У Баранавічах злодзей-"эстэт" скраў з крамы чатыры станікі

Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, са здабычай мужчына папросту збег з крамы "Мілавіца" на вуліцы Леніна. Кошт крадзенага быў ацэнены ў больш як 500 тысяч рублёў. На злодзея пачалі крымінальную справу.



12 чэрвеня міліцыянты вылічылі і затрымалі зламысніка. Ім апынуўся 29-гадовы мясцовы жыхар. Мужчына ўжо раней меў не адну судзімасць за крадзеж, рабаванне, хуліганства і незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў. За прысваенне жаночай бялізны яму пагражае цяпер да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Фота — starshopping.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі