У Баранавічах не прадаюцца лекі ад свінога грыпу

Ніводнага з чатырох вядомых прэпаратаў ад свінога грыпу ў баранавіцкіх аптэках няма, але фармацэўты запэўніваюць, што іх ніхто і не пытаецца.
Як паведамляе “Intex-press”, прэпаратаў “Озелтамівір”, “Занамівір”, “Рыбаверын” і “Таміфлю” ў дзяржаўнай аптэчнай сетцы горада няма, і калі яны з’явяцца – невядома.

Аднак у адной з аптэк распавялі, што некалькі ўпаковак прэпарату “Таміфлю”, якім сёння змагаюцца з вірусам свінога грыпу ва ўсім свеце, ёсць на абласным аптэчным складзе ў Брэсце.

Аптэкарка прапанавала зрабіць замову і атрымаць неабходныя лекі ўжо праз некалькі дзён. Дзесяць капсул “Таміфлю”, па яе словах, каштуюць 89 тысяч рублёў. Няма ў наяўнасці лекаў ад свінога грыпу і ў камерцыйных аптэках Баранавічаў.

Па словах прадаўцоў, галоўная прычына адсутнасці медпрэпаратаў у тым, што попыту на іх пакуль няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі