У Баранавічах "Мерсэдэс" збіў на пераходзе чатырохгадовага хлопчыка

У Баранавічах "Мерсэдэс" збіў на пераходзе чатырохгадовага хлопчыка

У Баранавічах легкавы аўтамабіль на пешаходным пераходзе збіў чатырохгадовага хлопчыка. Пра гэтае ДТЗ агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік аддзела ДАІ Баранавіцкага ГАУС Аляксандр Сіліцкі.

Інцыдэнт адбыўся 20 жніўня каля 19-й гадзіны насупраць Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мясцовы 37-гадовы жыхар на аўтамабілі "Мерсэдэс" збіў дзіця, якое разам з маці пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Пры аварыі хлопчык атрымаў лёгкія траўмы. Пасля агляду ў лякарні яго адпусцілі дадому.

ДАІ праводзяць праверку па гэтым факце. У кіроўцы ўзялі кроў для аналізу на наяўнасць алкаголю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі