У Баранавічах 80-гадовая бабуля скрала ў 81-гадовай сяброўкі 3000 долараў

У Баранавічах 80-гадовая бабуля скрала ў 81-гадовай сяброўкі 3000 долараў

У Баранавічах 80-гадовая бабуля скрала ў 81-гадовай сяброўкі 3000 долараў. Пенсіянерка 1936 года нараджэння перадала, як яна лічыла, на часовае захоўванне сваёй знаёмай амаль такога ж сталага ўзросту 3370 долараў ЗША. Але назварот сваіх грошай не атрымала.

У выніку распачатая крымінальная справа па артыкуле "Махлярства".

"Калі казаць на мове правасуддзя, дык адна глыбокая пенсіянерка ашуканскім шляхам завалодала грашовымі сродкамі іншай, — распавядае афіцыйны прадстаўнік брэсцкай міліцыі Сяргей Дучэнка. — Паколькі сума немалая, санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў. З канфіскацыяй маёмасці ці без канфіскацыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі