У Бабруйску затрымалі рабаўніка, які нападаў на пенсіянераў

У Бабруйску затрымалі рабаўніка, які нападаў на пенсіянераў

У Бабруйску затрымалі рабаўніка, які нападаў на пенсіянераў. 33-гадовы жыхар Глускага раёна і да гэтага неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за злачынствы супраць маёмасці. Цяпер на яго завялі новую справу, якой займаецца Следчы камітэт.

Як паказала папярэдняе расследаванне, мужчына здзейсніў серыю рабункаў і разбойных нападаў на людзей сталага веку. У некаторых выпадках напады суправаджаліся гвалтам. У пачатку лютага зламыснік, будучы нецвярозым, прыйшоў у дом пенсіянеркі, прыставіў нож да шыі, а затым збіў. Пасля гэтага схапіў яе за валасы і запатрабаваў даць яму грошай і выпіўкі. Агрэсар такім чынам выбіў з пенсіянеркі 500 тысяч рублёў, прывязаў жанчыну да крэсла і збег.

Падобныя злачынствы ён здзейсніў у дачыненні яшчэ траіх пенсіянераў. Праўда, ён скраў невялікія грошы — маёмасная шкода ацэньваецца ў 300 тысяч рублёў.

Цяпер зламыснік змешчаны пад варту, паведамляе сайт Следчага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі