У Бабруйску зарэгістравалі кандыдата ад АДС Алеся Чыгіра

Бабруйскага актывіста Алеся Чыгіра ў сераду зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе №80.
Адзначым, што Чыгір з'яўляецца кандыдатам ад Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Ён мае за супернікаў вядучага бухгалтара аднаго з мясцовых прадпрыемстваў і намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Алесь Чыгір кажа, што, магчыма, былі зарэгістраваныя і іншыя дэмакратычныя кандыдаты, якія балатуюцца на Бабруйшчыне:

"Пра іх рэгістрацыю мне нічога невядома. Але ў мяне ёсць папера, якую далі ў выбарчай камісіі - аб прадстаўленні эфіру на тэлебачанні і на радыё. І гэтыя людзі знаходзяцца ў гэтым спісе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі