У Бабруйску на будоўлю зваліўся вежавы пад’ёмны кран (фота)

У Бабруйску на будоўлю зваліўся вежавы пад’ёмны кран (фота)

У Бабруйску раніцай, 6 лістапада, на недабудаваны дом на Прыбярэзінскім бульвары ўпаў вежавы кран, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Магілёўскае абласное упраўленне МНС. 

“Перакульванне адбылося пры будаўніцтве жылога шматпавярховага дома. Пры ўздыме грузу каля 1 тоны адбылося разбурэнне элементаў вежавага крана ў яго аснове ў раёне паваротнай пляцоўкі”, — паведамляе МНС.

Кран не паваліўся на зямлю, а абапёрся аб будынак у раёне дзявятага паверха. Гэта дало магчымасць кранаўшчыку перабрацца на дах будынка. Ніхто не пацярпеў.

Фота: komkur.by

У Бабруйску на будоўлю зваліўся вежавы пад’ёмны кран (фота)
Будоўля вялася на Прыбярэзінскім бульвары. Фота: komkur.by
У Бабруйску на будоўлю зваліўся вежавы пад’ёмны кран (фота)
Кран упаў пасля разбурэння паваротнай пляцоўкі. Фота: komkur.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі