У Бабруйску гарэў гандлёвы павільён (фота)

У Бабруйску гарэў гандлёвы павільён (фота)

Позна ўвечары 4 студзеня ў Бабруйску па вуліцы Гарэліка гарэў гандлёвы павільён, размешчаны асобна ад іншых будынкаў. Як паведамляе прэс-служба МНС, у ім гандлявалі прадуктамі харчавання. У выніку пажару тавар (садавіна, гародніна) часткова пашкоджаны, як і сцены, столь. Агонь знішчыў касавы апарат.

Мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі