У аварыі ў Польшчы загінулі двое беларусаў
![На месцы аварыі / https://www.facebook.com/kw.psp.warszawa/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2-copy-6.jpg.webp?itok=B6JRn8IQ)
На месцы аварыі / https://www.facebook.com/kw.psp.warszawa/
У аварыі ў Польшчы загінулі двое беларусаў, піша @mostmediaio. Раніцай 27 лютага недалёка ад Бельска-Падляскага адбылося лабавое сутыкненне аўтобуса і легкавіка. Citroen, у якім было 5 чалавек, перакуліўся. Двое чалавек загінулі на месцы (28-гадовы беларус і 55-гадовы кіроўца, жыхар Падляскага ваяводства), траіх з цяжкімі траўмамі шпіталізавалі. 28 лютага ў бальніцы памёр 28-гадовы грамадзянін Беларусі. Там застаюцца яшчэ двое мужчын.
Кіроўца і адзін пасажыр, якія былі ў аўтобусе, не пацярпелі.
![У аварыі ў Польшчы загінулі двое беларусаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/332877250_2326907254137297_2827556817727416259_n.jpg.webp?itok=nVbPxSfg)
https://www.facebook.com/kw.psp.warszawa/
![У аварыі ў Польшчы загінулі двое беларусаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1-copy-6.jpg.webp?itok=C2p4HYTe)
![У аварыі ў Польшчы загінулі двое беларусаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/100882.jpg.webp?itok=SlgiKv8x)
![У аварыі ў Польшчы загінулі двое беларусаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/332883628_707995827725539_6447152151724917179_n.jpg.webp?itok=hi_qbY2v)
![У аварыі ў Польшчы загінулі двое беларусаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/333039308_612293807395339_2391020161136029381_n.jpg.webp?itok=NS2zvqWX)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.