У аварыі пад Смаргонню пацярпеў 11-гадовы школьнік
![У аварыі пад Смаргонню пацярпеў 11-гадовы школьнік](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/smar_1.jpg.webp?itok=On3l13H5)
У аварыі пад Смаргонню пацярпеў 11-гадовы школьнік. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ, ДТЗ адбылося ў другой палове дня 25 жніўня. Жыхарка Мінскай вобласці была за рулём “Рэно Шафран” і на 3-м кіламетры аўтадарогі Вішнёва — Рацэвічы з’ехала ў кювет. Там машына ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва.
Дзіця знаходзілася на заднім сядзенні і было прышпіленае, але ж удар трапіў у яго бок, таму хлопчык атрымаў траўму галавы.
Па факце дарожнага здарэння праводзіцца праверка.