У аварыі на МКАД пацярпелі 10 аўтамабіляў
![Першапачаткова сутыкнуліся тры аўтамабілі / @gaiminsk](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dtp_17-02.jpg.webp?itok=mr3B4t4n)
Першапачаткова сутыкнуліся тры аўтамабілі / @gaiminsk
Дзесяць аўтамабіляў пацярпелі ў ДТЗ на Мінскай кальцавой аўтадарозе. Аварыя адбылася раніцай у чацвер, паведамілі ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.
Першапачаткова сутыкнуліся тры аўто: два аўтамабілі Volkswagen і Renault. Кіроўцы, якія рухаліся следам, не паспелі зрэагаваць і сабралі "паравоз". У ім стала яшчэ сем машын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.