Вы тут

У аварыі на Ашмяншчыне загінуў дальнабойшчык з 25-гадовым стажам

Трагічнае ДТЗ адбылося ўначы 2 лістапада каля вёскі Баруны ў Ашмянскім раёне Гродзеншчыны. Як паведамляе гродзенская ДАІ, кіроўца аўтацягніка "ДАФ" не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Аўтамабіль перакуліўся. Мужчына памёр на месцы да прыезду медыкаў з брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.

Цела загінулага 44-гадовага кіроўцы дэблакавалі ратавальнікі.

Паведамляецца, што мужчына быў дасведчаным кіроўца з 25-гадовым стажам. Прычым за ўсе гэтыя гады ён меў толькі чатыры штрафы.