У аўторак і сераду магчымыя чэргі грузавікоў на беларуска-польскай мяжы

У аўторак і сераду магчымыя чэргі грузавікоў на беларуска-польскай мяжы

У аўторак і сераду магчымыя чэргі грузавікоў на беларуска-польскай мяжы. Прычына — увядзенне часовай забароны на рух фур агульнай вагой больш за 12 тон па дарогах агульнага карыстання ў Польшчы. Яна будзе дзейнічаць 31 кастрычніка з 16-й да 20-й гадзіны і 1 лістапада з 6-й да 20-й гадзіны. Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі прапануе кіроўцам грузавікоў выбіраць аптымальныя маршруты руху ў названы час.

Адзначым, што на 8-ю гадзіну раніцы ў аўторак чэргаў грузавікоў на беларуска-польскай мяжы не было. Былі толькі чэргі легкавых аўтамабіляў на выезд у “Брузгах” (100) і міжнародным аўтадарожным пункце “Брэст” (150).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі