Вы тут

У аўтааварыі ў Капыльскім раёне загінулі тры чалавекі

На месцы ДТЗ / ДАІ

У аўтааварыі ў Капыльскім раёне загінулі тры чалавекі. Як паведамляе прэс-служба ДАІ, здарэнне адбылося каля 16-й гадзіны ў нядзелю, 27 верасня. 36-гадовы вадзіцель Mitsubishi, жыхар Брэста, у нейкі момант не саўладаў з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з Audi (ёй кіраваў 38-гадовы жыхар Клецкага раёна). Загінулі абодва кіроўцы, а таксама пасажыр Audi. Яшчэ па адным пасажыры з кожнай машыны атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.