У Асіповічах сутыкнуліся "Пежо" і "Форд", загінуў кіроўца

У Асіповічах сутыкнуліся "Пежо" і "Форд", загінуў кіроўца

У Асіповічах у нядзелю ў 18.30 на вуліцы Сумчанкі сутыкнуліся "Пежо 806" і "Форд". У апошнім легкавіку былі заблакаваныя 35-гадовы кіроўца, які памёр на месцы, і 37-гадовы пасажыр, якога шпіталізавалі. Кіроўца "Пежо" не пацярпеў, а яго 39-гадовая жонка атрымала траўмы і была адвезеная ў бальніцу, інфармуе прэс-служба МНС.

Сайт МУС удакладняе, што аўтааварыя адбылася пасля таго, як п'яны мужчына на "Опелі" сутыкнуўся з "Фордам". Ужо пасля адбылося сутыкненне з "Пежо".

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі