У Асіповічах мужчына спрабаваў сябе спаліць пасля сваркі з жонкай

У Асіповічах мужчына спрабаваў сябе спаліць пасля сваркі з жонкай

У Асіповічах 42-гадовы мужчына спрабаваў сябе спаліць пасля сваркі з жонкай. Здарэнне адбылося позна ўвечары 15 лістапада. Мужчына запырскаў сябе лакам для валасоў і падпаліў. Агонь патушыла жонка і выклікала хуткую меддапамогу. У пацярпелага тэрмічныя апёкі 2 і 3 ступені 30% цела (абпаленыя твар, жывот, шыя, грудзі). Ён шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзеленне мясцовай бальніцы, знаходзіцца ў цяжкім стане.

Прэс-служба МНС адзначае, што мужчына і жанчына маглі быць у стане алкагольнага ап'янення.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі