У архівах Nirvana не засталося нявыдадзеных песень

Былы басіст гурта Nirvana Крыс Наваселіч абвясціў, што ў архівах запісаў калектыва не засталося нявыдадзеных песень, паведамляе Rolling Stone.
"Ніякіх невядомых песень больш не будзе. Тым не менш, у нас маецца мноства відэаздымкаў", - заявіў Наваселіч, не даючы тлумачэнняў адносна зместа відэазапісаў і не ўдакладняючы тэрміны іх выпуску.

Згодна са словамі басіста, у цяперашні час усе праблемы ва ўзаемаадносінах паміж ім і Дэйвам Гролам, з аднаго боку, і ўдавы Курта Кабэйна Кортні Лаў — з другога, уладкаваныя. З-за канфлікту паміж бакамі доўгі час быў немагчымы выпуск ніякіх архіўных запісаў Nirvana. Апошняя невядомая кампазіцыя гурта "You Know You’re Right" была выдадзеная пасля ўрэгулявання ўсіх юрыдычных пытанняў на складанцы лепшых песень калектыва ў 2002 годзе.

Наваселіч таксама аспрэчыў чуткі, што ў свой час адмовіўся ўвайсці ў склад гурта Foo Fighters, заснаваны былым бубначом Nirvana Дэйвам Гролам. "Проста Дэйв заняўся сваімі справамі, а я сваімі", - растлумачыў Наваселіч.

Між тым, Nirvana застаецца адным з лідэраў па ліку нелегальна выпушчаных запісаў - бутлегаў. На бутлегах выдаваліся і канцэртныя запісы, якія ўключалі выкананне чужых песень, і раннія версіі кампазіцый самой групы, і нават поўныя варыянты запісаў, зробленых Куртам Кабэйнам на хатні магнітафон. Акрамя таго, існуе шэраг запісаў — як, напрыклад, сумесная праца Курта Кабэйна і пісьменніка Ўільяма Бероўза "The "Priest" They Called Him".

Фота: www.rol.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі