У аптэках Брэсцкай вобласці створаны запас лекаў ад грыпа для хворых

У аптэках Брэсцкай вобласці створаны запас супрацьвірусных прэпаратаў для тых, хто прыходзіць па іх з рэцэптамі. Гэтае рашэнне прынятае для гарантаванага забеспячэння такімі лекамі хворых людзей. "Рашэнне абумоўленае ажыятажнай атакай з боку насельніцтва, якую вытрывалі аптэкі на мінулым тыдні, — цытуе генеральнага дырэктара брэсцкага РУП "Фармацыя" Вячаслава Гніція інфармагенцтва “БелаПАН”. — Зараз чалавек, якому доктар выпісаў лекі, можа спакойна набыць іх у аптэцы".

"У бліжэйшыя дні ў аптэкі вобласці паступіць яшчэ 5 тысяч пакункаў "Арпетола", 50 тысяч — "Рэмантадзіна", 30 тысяч — аксалінавай мазі”, — дадаў сп. Гніцій.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі