У Афганістане адбылося масавае атручэнне школьніцаў

Як інфармуе Радыё "Свабода", дзяўчатам стала кепска пасля таго, як яны адчулі пах нейкага газу ў класе.


Паводле Міністэрства адукацыі Афганістану, шпіталізавана 20 школьніцаў. Аднак доктар Кабульскага шпіталю Амін паведаміў агенцтву Reuters, што агулам у шпіталь трапілі 150 дзяўчат — 10 з іх у крытычным стане. Паводле супрацоўнікаў шпіталя, яны маглі атруціцца і нейкім пітвом.


Дарэчы, у мінулым былі выпадкі нападаў на вучаніц афганскіх школ з боку тых, хто выступае супраць адукацыі для дзяўчат.


Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі