У абноўленым рэйтынгу FIFA зборная Беларусі апусцілася на 98-е месца

Беларуская футбольная зборная даўно не радуе сваіх заўзятараў / t.me/abffby/
Беларуская футбольная зборная даўно не радуе сваіх заўзятараў / t.me/abffby/

У абноўленым рэйтынгу FIFA зборная Беларусі апусцілася на 98-е месца (за месяц страчаны адзін радок). Яна знаходзіцца паміж Арменіяй і Ліванам.

У тройцы лідараў рэйтынгу зборныя Аргенціны, Францыі і Бразіліі.

У сакавіку беларуская зборная няўдала стартавала ў адборы Еўра-2024. Спачатку разгромна прайграла Швейцарыі (0:5), пасля саступіла Румыніі (1:2). Дружына Георгія Кандрацьева апошняя ў групе. Вышэй нават Андора.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі