У абласной вучэльні алімпійскага рэзерву — масавае атручэнне
![У абласной вучэльні алімпійскага рэзерву — масавае атручэнне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zachvareli-1410.jpg.webp?itok=2yh_MkMa)
У Плешчаніцкай дзяржаўнай абласной вучэльні алімпійскага рэзерву адбылося масавае атручэнне навучэнцаў. З прыкметамі вострай кішэчнай інфекцыі шпіталізаваныя каля 20 чалавек. Цяпер стан навучэнцаў здавальняючы.
Справай заняўся Следчы камітэт. У каментары БелаПАН афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Таццяна Беланогая паведаміла, што цяпер праводзіцца перадследчая праверка.
Следча-аператыўная група высвятляе акалічнасці здарэння: апытвае педагагічны склад, супрацоўнікаў сталовай, пацярпелых. Праводзяцца лабараторныя даследаванні.
Фота: khabar.kz