У 35 гадоў памёр журналіст Алег Ануфрыенка

Алег Ануфрыенка / svaboda.org

Алег Ануфрыенка / svaboda.org

Памёр журналіст Алег Ануфрыенка. Яму было 35 гадоў. Сябры Алега паведамілі ў сацсетках, што прычынай смерці стала "цяжкая і нечаканая хвароба".

Раней Ануфрыенка працаваў на Радыё Свабода і TUT.by, у апошнія гады — у Празе на канале "Настоящее время".

"Я глыбока засмучаны трагічнай смерцю нашага калегі, напісаў прэзідэнт холдынгу "Радыё Свабода / Радыё Свабодная Еўропа" Джэфры Гедмін. — Мы заўсёды будзем памятаць Алега за яго цеплыню, прафесіяналізм і бездакорную вернасць ідэалам свабоднага і дэмакратычнага свету. Нашы думкі цяпер з яго роднымі і сябрамі".

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі