У 2019 годзе ў Беларусі выявілі 49930 чалавек з анкалогіяй

У 2019 годзе ў Беларусі выявілі 49930 чалавек з анкалогіяй

У 2019 годзе ў Беларусі выявілі 49930 чалавек з анкалогіяй. Пра гэта ў сераду паведаміў намеснік дырэктара па хірургіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Віктар Кахнюк. Паводле яго слоў, за апошняе дзесяцігоддзе колькасць беларусаў, якія хварэюць на рак, павялічылася на 15%. Штогод іх колькасць павялічваецца на тысячу.

Летась у нашай краіне на дыспансерным уліку па ракавых захворваннях знаходзіліся 318 тысяч чалавек. Мужчыны найчасцей паміраюць ад раку лёгкага, коларэктаральнага раку і раку страўніка, жанчыны найчасцей паміраюць ад раку грудзей, коларэктаральнага раку і раку страўніка. У 2019-м смяротнасць ад раку склала 184 чалавекі на 100 тысяч насельніцтва. Пяцігадовая выжывальнасць пасля лячэння раку ў Беларусі складае 51%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі