Тымчук: У Данецку расстралялі траіх супрацоўнікаў расійскай спецслужбы

Траіх супрацоўнікаў Федэральнай службы аховы Расіі расстралялі ў Данецку. Пра гэта паведамляе кіраўнік групы "Інфармацыйнае супраціўленне", украінскі вайсковы эксперт Дзмітрый Тымчук. Мікрааўтобус, у якім ехалі расіяне, трапіў у засаду ў Куйбышаўскім раёне горада, які кантралюецца баевікамі.

Паводле дадзеных Тымчука, "загінулыя былі спецыялістамі ў сферы сувязі". Іх расстралялі са стралковай зброі невядомыя, якія адразу ж зніклі з месца боя. На месцы засталіся гільзы калібра 7,62 і 5,45 мм. У корпусе мікрааўтобуса выяўлена некалькі прабоін ад куль калібра 9 мм.

Дарэчы, сярод тэрарыстаў, якія загінулі ў баях за Данецкі аэрапорт 1 снежня, ідэнтыфікаваны труп выконваючага абавязкі начальніка штаба адной з брыгад спецыяльнага прызначэння Узброеных Сілаў Расійскай Федэрацыі. Ён загінуў ад аскепкавага ранення.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі