Тры беларусы-вахтавікі загінулі ў аўтааварыі пад Калугай

Тры беларусы-вахтавікі загінулі ў аўтааварыі пад Калугай

Тры беларусы загінулі ў буйным ДТЗ у Калужскай вобласці Расіі зранку 6 лістапада, паведамляе тэлеканал АНТ

Мікрааўтобус вёз рабочых з Гомельскай вобласці на вахту ў Маскву. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў дрэва. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца заснуў за рулём. 

Шасцёра чалавек дастаўленыя ў лякарню. Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, на месцы здарэння працавалі некалькі брыгад хуткай дапамогі, а таксама ратавальнікі. 

Ёсць звесткі, нібыта кіроўца кіраваў машынай без адпачынку каля пяці гадзін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі