Тры беларускія турысткі згубіліся ў гарах Грузіі

Тры беларускія турысткі згубіліся ў гарах Грузіі

У гарах Грузіі згубіліся тры турысткі з Беларусі. Яны зніклі ўвечары 14 жніўня на гары Тэтнульдзі, інфармуе БЕЛТА.
 
Пошукамі зніклых займаюцца супрацоўнікі Службы па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі Грузіі. 

Паведамляецца, што дзвюм зніклым жанчынам каля 60 гадоў, а трэцяй — 36. Яны былі ў складзе групы альпіністаў, якія пасля пад'ёму на гару вярталіся на базу. Жанчыны зніклі па дарозе на базу.

У МЗС Беларусі кажуць, што беларуская амбасада ў Грузіі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з кампетэнтнымі органамі гэтай краіны, якія вядуць пошук беларусак. Паводле апошняй інфармацыі, у пошукава-выратавальнай аперацыі будзе задзейнічаны верталёт памежнай службы Грузіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі