Трэнер "Інтэра" ўжо бачыць БАТЭ на групавым этапе Лігі чэмпіёнаў

Галоўны трэнер італьянскага футбольнага клуба "Інтэр" Жазэ Мурыньё перакананы, што яго каманда можа згуляць з барысаўскім БАТЭ на групавым этапе Лігі чэмпіёнаў.  Нагадаем, сёння ў Барысаве пройдзе другі матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і балгарскім "Леўскі". У першым матчы беларусы перамаглі з лікам 1:0.

"БАТЭ вышэйшы класам і без праблемаў пераможа ў другой гульні. Беларусы выйдуць у групавы турнір", - заявіў Мурыньё ў інтэрв'ю газеце "Дон Балон". 

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі