Трамп пагадзіўся на перадачу ўлады Байдэну

Дональд Трамп / Reuters
Дональд Трамп / Reuters

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся пачаць працэдуру перадачы ўлады. Ён напісаў у Twitter, што "ў інтарэсах краіны" рэкамендаваў кіраўніку Упраўленнем па агульных пытаннях адміністрацыі GSA Эмілі Мёрфі, а таксама членам сваёй адміністрацыі "рабіць тое, што неабходна". Менавіта кіраўнік GSA, па амерыканскіх законах, павінен вынесці афіцыйнае заключэнне аб тым, хто перамог на выбарах прэзідэнта.

Тэлекампанія CNN паведаміла, што GSA ужо інфармавала Байдэна пра гатоўнасць пачаць працэдуру перадачы яму ўлады.

Пры гэтым Трамп кажа, што згода на перадачу ўлады не азначае, што ён прызнае вынікі выбараў.

"Якое дачыненне мае дадзенае GSA дазвол на папярэднюю працу з дэмакратамі да працягу розных нашых судовых спраў, якія тычацца таго, што запомніцца як самыя карумпаваныя выбары ў гісторыі амерыканскай палітыкі? Мы рухаемся на поўнай хуткасці", — напісаў Трамп пазней у Twitter.

Выбары прэзідэнта ЗША прайшлі 3 лістапада. Аднак абвяшчэнне пераможцы зацягнулася. Па дадзеных СМІ, перамог кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Джозаф Байдэн, аднак Трамп заявіў пра намер аспрэчваць вынікі ў судзе. Ён перакананы, што на выбарах былі парушэнні. Між тым, Байдэна з перамогай ужо павіншавалі кіраўнікі шэрагу дзяржаў, у тым ліку прэм'ер-міністры Канады, Вялікабрытаніі і Ізраіля. Канчатковыя вынікі выбараў прэзідэнта ЗША павінны абвясьціць на пасяджэнні калегіі выбаршчыкаў 14 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі