Трамп паабяцаў Кім Чэн Ыну “нябачаныя выпрабаванні”

Трамп паабяцаў Кім Чэн Ыну “нябачаныя выпрабаванні”

Дональд Трамп паабяцаў паўночнакарэйскаму дыктатару Кім Чэн Ыну “нябачаныя выпрабаванні”. Пра гэта прэзідэнт ЗША напісаў у сваім акаўнце ў Twitter.

“Кім Чэн Ын з Паўночнай Карэі, відавочна, вар’ят, які не парэчыць забойствам сваіх людзей ці іх гібелі ад голаду, атрымае раней нябачаныя выпрабаванні”, — пагражае Трамп.

Раней Кім Чэн Ын назваў Дональда Трампа “хуліганам і гангстэрам, які гуляе з агнём”, а яго заяву пра магчымасць разбурэння Паўночнай Карэі ў выпадку пагрозы бяспецы ЗША — “вар’яцкай”. Як вядома, Пхеньян упарта працягвае ядзерныя выпрабаванні ды пагражае Злучаным Штатам і іх саюзнікам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі