Трамп і Пуцін сустрэнуцца 7 ліпеня ў Гамбургу

Трамп і Пуцін сустрэнуцца 7 ліпеня ў Гамбургу

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца 7 ліпеня ў Гамбургу. Гэта будзе першая асабістая сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расіі. Яна ўзгоднена і адбудзецца падчас саміту “Вялікай 20-кі”. Пра гэта паведаміў памочнік расійскага кіраўніка Юрый Ушакоў. Гэтую інфармацыю пацвердзілі і ў Вашынгтоне, інфармуе РІА “Новости”.

Па словах Ушакова, падчас перамоў Трамп і Пуцін пагавораць пра пытанні барацьбы з міжнародным тэрарызмам, пра сітуацыю ў Сірыі, ва Украіне. Пакуль прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін тройчы размаўлялі па тэлефоне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі