Традыцыйна па нядзелях: кошты на бензін павялічваюцца

Традыцыйна па нядзелях: кошты на бензін павялічваюцца

Кошты на аўтазапраўках зноў растуць: як звычайна ў суботу ўвечары "Белнафтахім" анансаваў іх чарговае павышэнне на 1 капейку. Як паведамляе прэс-служба канцэрна, з 26 траўня цэннікі на АЗС будуць такія: АІ-92-К5-Еўра – 1,57 руб., АІ-95-К5-Еўра – 1,68 руб., АІ-98-К5-Еўра – 1,89 руб., ДП – 1,68 руб.

Аргументуючы сваё рашэнне, "Белнафтахім" адзначае, што ад пачатку года кошт расійскай нафты для беларускіх НПЗ вырас на 18,6%, а рознічныя кошты на бензін і дызпаліва — толькі на 8,45%. Пры гэтым для беларускіх спажыўцоў бензін застаецца танным у параўнанні з Украінай, дзе ён даражэйшы на 40-48%, і з краінамі Балтыі і Польшчай — там ён каштуе на 58-80% болей.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі