Траціну заяў на бежанства і міжнародную абарону ў Польшчы падалі беларусы

Уцекачы ў Польшчы / AFP
Уцекачы ў Польшчы / AFP

У 2022 годзе Упраўленне па справах замежнікаў у Польшчы выдала 11 тысяч рашэнняў аб прадастаўленні міжнароднай абароны. У асноўным яе атрымалі грамадзяне Беларусі і Украіны. Апошнія падавалі заявы з-за вайны, беларусы — з-за палітычнага пераследу з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, піша rp.pl.

У мінулым годзе беларусы падалі 3,1 тысяч заяў. Яны — лідары сярод іншых нацыянальнасцяў. Яшчэ адной прычынай, чаму беларусы просяць міжнародную абарону і бежанства ў Польшчы, яны называюць магчымасць мабілізацыі ў Беларусі.

Упраўленне па справах замежнікаў у 2022-м адмовіла ў заявах 1,6 тысячам чалавек — расіянам, іракцам і таджыкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі