Топ-5 навін: 20 лютага

Пуцін не плануе ехаць у Сочы на сустрэчу з Лукашэнкам

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведамляе, што бліжэйшы тыдзень ён правядзе ў Сочы. У мінулым годзе падчас такой жа паездкі Лукашэнка сустрэўся на расійскім курорце з Уладзімірам Пуціным. А ў 2014 годзе Лукашэнка і Пуцін нават згулялі ў Сочы ў хакей.

Але сёлета ў працоўным графіку Пуціна няма паездкі ў Сочы на гэтым тыдні.

Пётр Парашэнка прызначыў новага амбасадара Украіны ў Беларусі

Ігар Кізім, новы амбасадар Украіны ў Беларусі

Ім стаў 55-гадовы Ігар Кізім. У апошнія два гады ён працаваў часовым павераным у справах Украіны ў Вялікабрытаніі, у 2011-2013 гадах кіраваў аддзелам NATO дэпартамента міжнароднай бяспекі і раззбраення МЗС Украіны.

Украіна не мела амбасадара ў Беларусі з траўня 2015 года, калі быў звольнены Міхаіл Ежаль. Ва Украіне на былога амбасадара распачалі больш за 50 крымінальных справаў. 

Фота: depo.ua

Працэс па гучнай справе праходзіць у Мінскім гарадскім судзе. У судзе хлопец распавёў, што планаваў не толькі напасці на сваіх аднакурснікаў, але і збіраўся выклікаць прастытутку і "папрактыкавацца" з бензапілой на ёй, а пасля... з'есці яе мяса. Думаў нават пра "буйны тэракт". Абвінавачаны ў судзе цалкам прызнаў сваю віну. З-за таго, што забойства было ўчынена непаўнагадовым, максімум, што яму пагражае — 15 гадоў зняволення.

Фота: Еўрарадыё

20 лютага— апошні дзень, калі можна заплаціць збор за “дармаедства” без пені. Гэта прадугледжвае прэзідэнцкі дэкрэт нумар тры. За год гэтая сума можа скласці 58 рублёў.

Фота: Радыё Свабода

Каля ўрочышча Курапаты 20 лютага распачалася акцыя пратэсту. Актывісты пратэстуюць супраць будаўніцтва офіснага цэнтра за некалькі дзясяткаў метраў ад Курапатаў, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў. Пад вечар будаўнікі гвалтоўна знеслі намёт пратэстоўцаў.