Томі Лі зрабіў самую вышынную татуіроўку ў свеце
Мастак Марыё Барт наносіў на цела амерыканскага рокера малюнак шыкоўнага паўліна ў салоне самалёта, які ляцеў на вышыні 15 500 метраў над зямлёй. Гэта адбылося на мінулым тыдні, падчас пералёту з Бербанка (Каліфорнія)
у Маямі, дзе бубнач Motley Crue прымаў удзел у Зімовай музычнай
канферэнцыі.
Такім чынам Лі дапамог Барту ажыццявіць сваю даўнюю мару стаць «першым у свеце мастаком, які зрабіў татуіроўку на вышыні больш за 10 000 метраў».
Запіс, які пацвярджае гэты факт, ужо з'явіўся ў Кнізе рэкордаў Гінэса.
Паводле словаў самаго мастака, «гэтая ідэя прыйшла ў галаву некалькі гадоў таму, заставалася толькі знайсці чалавека, які пагадзіццца на гэты незвычайны крок».
Таксама ён паведаміў, што нанясенне татуіроўкі расцягнулася на ўвесь час пералёту, і ён апусціў татуіровачную машынку літаральна за хвіліну да прызямлення.
Томі Лі застаўся задаволены сваім новым тату і назваў Марыё «найлепшым тату мастаком у свеце».
Дадам, што Марыё Барт рабіў татуіроўкі шмат каму з зорак шоў-бізнэсу, у прыватнасці Лені Кравіцу, рэперу Ja Rule і калегу Лі па Motley Crue Нікі Сіксу.
Фота: www.theage.com.au