Том Ёрк і Дум рыхтуюць альбом з усялякай "фігнёй"

Імя Тома Ёрка другі раз за тыдзень усплывае ў сувязі з яго працай “на старане”. Так праз нейкія гадзіны пасля таго, як спліт фронтмэна Radiohead з Burial і Four Tet быў цалкам распрададзены, рэпер DOOM у інтэрв'ю 3D World распавёў, што запісвае з Ёркам серыю трэкаў, і справа ідзе так добра, што песень, магчыма, набярэцца на цэлы альбом.

Паводле DOOM’а, альбом будзе досыць крутым, вакол яго круціцца мноства ненармальных ідэй і ўсялякай фігні. Пра супрацоўніцтва з рэперам Ёрк распавядаў яшчэ год таму, калі павінен быў узяць удзел у сіквэле пласцінкі “Madvillainy” – сумеснага праекту Дума і прадзюсара Мэдліба. Аднак усё перайгралася, і зараз свет чакае, што за “фігню” створаць музыкі.

Фота: www.radioparadise.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі