Вы тут

Тэртэль: КДБ мае звесткі, што ў Беларусі рыхтуецца правакацыя

Іван Тэртэль / БЕЛТА

Камітэт дзяржбяспекі паведаміў, што ў Беларусі рыхтуецца правакацыя. Звесткі пра гэта, маўляў, паступаюць з розных крыніц, у тым ліку "ад нашых партнёрскіх спецслужбаў" з-за мяжы.

"Мэта гэтых дзеянняў — дэстабілізацыя сітуацыі ў нашай дзяржаве на фоне відавочнага змяншэння вулічнай актыўнасці і зрыву планаў па памкненнях да працоўных калектываў, студэнцтва з мэтай інспірацыі пратэставага руху", — прыводзіць БЕЛТА словы старшыні КДБ Івана Тэртэля. У цяжкіх наступствах правакацыі, кажа ён, плануецца абвінаваціць сілавыя структуры Беларусі. 

Праўда, падзеі апошніх двух месяцаў паказваюць, што беларускіх сілавікоў спецыяльна абвінавачваць не трэба: яны добра спраўляюцца самі.

"У гэтых умовах камітэтам ва ўзаемадзеянні з іншымі праваахоўнымі органамі праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па праверцы інфармацыі, высвятленні ўсіх датычных асоб і прыцягненні іх да адказнасці", — заявіў Тэртэль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.