Тэлепузікі запісалі сінгл і рыхтуюцца да канцэртнага тура

Героі папулярнай дзіцячай тэлеперадачы “Тэлепузікі” афіцыйна абвясцілі пра сваё вяртанне. Пра гэта абсалютна сур'ёзна паведамляе The Daily Telegraph. Рознакаляровыя істоты Цінкі-Вінкі, Ляля, Дзіпсі і По занятыя запісам новага матэрыялу ў лонданскай студыі і падрыхтоўкай гастроляў па Брытаніі. Але для пачатку Тэлепузікі выпусцяць сінгл-рэмікс на кампазіцыю “Follow My Leader”, рэліз якога прызначаны на 24 жніўня.

Акрамя таго, у планах герояў перавыданне папярэдніх альбомаў з бонус-трэкамі і выпуск DVD.

Пазней Тэлепузікі праедуцца па буйных брытанскіх гандлёвых цэнтрах, дзе будуць выступаць бясплатна. Потым, магчыма, пройдуць і канцэрты ў Еўропе.

OpenMusic

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі