Тэлеканал ОНТ “ажывіў” польскага класіка Генрыка Сянкевіча

У вечаровай праграме “Наши новости” быў паказаны рэпартаж пра сплаў па рацэ Нёман лодкі, якую пабудавалі рабочыя шклозавода “Нёман” з Бярозаўкі. У рэпартажы прагучала фраза: “Лодка бярозаўскіх майстроў — паменшаная копія знакамітай лодкі “Ра”, на якой нарвежскі падарожнік Тур Хеердал разам з Генрыкам Сінкевічам амаль сорак гадоў назад перасеклі Атлантычны акіян”.

Насамрэч польскі пісьменнік Генрык Сянкевіч памёр у 1916 годзе, калі Хеердалу было толькі два гады, заўважае сайт nn.by. На лодцы “Ра” разам з нарвежцам ездзіў вядомы падарожнік і тэлевядучы Юрый Сянкевіч, якога таксама ўжо няма ўжывых (ён памёр у верасні 2003 года).

Памылка на сайце ОНТ дагэтуль не выпраўленая.

Нагадаем, на мінулым тыдні ОНТ “выбіў” барысаўскі БАТЭ з Лігі чэмпіёнаў. Тэлеканал паведаміў, што беларусы прайгралі па суме двух гульняў кіпрыётам, але насамрэч яны выйгралі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі