"Тэлефонны тэрарыст" замініраваў начны клуб у Барысаве

"Тэлефонны тэрарыст" замініраваў начны клуб у Барысаве

Жыхару Барысава пагражае крымінальная адказнасць за тэлефанаванне. Барысаўскі раённы аддзел Следчага камітэта пачаў на яго крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку.

Здарэнне адбылося ўначы 15 ліпеня. У міліцыю затэлефанаваў чалавек і паведаміў пра выбуховае прыстасаванне ў будынку аднаго з начных клубаў Барысава.

На месца адразу ж прыбылі прадстаўнікі экстраных службаў. Аднак праверка не пацвердзіла інфармацыю пра выбуховую прыладу. 

Праваахоўнікі знайшлі чалавека, які тэлефанаваў у міліцыю. Гэта 31-гадовы жыхар Барысава, раней не судзімы і непрацуючы. Выявілася, што мужчына быў каля гэтага самага клуба нападпітку і затэлефанаваў у міліцыю са свайго мабільніка. 

Праваахоўнікі вядуць расследаванне. З мужчыны ўзялі абавязанне аб яўцы і належных паводзінах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі