Вы тут

Таксовец распыліў газавы балончык у салон канкурэнта

Канфлікт гомельскіх таксістаў / Кадр з відэа

У гомельскую міліцыю з заявай на калегу звярнуўся кіроўца таксоўкі, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

Таксовец вёз на чыгуначны вакзал і спыніўся на Прывакзальнай плошчы. Ззаду яго прыпаркавалася іншая таксоўка. Кіроўца, які заблакаваў калегу, выйшаў з машыны і абурана заявіў, што той яго падрэзаў на дарозе. Пасля гэтага ён двойчы распыліў газавы балончык — у твар кіроўцу і ў салон аўтамабіля. Пасля гэтага мужчына нават не спрабаваў сысці з месца здарэння.

Міліцыянтам таксовец заявіў, што яго калега стварыў аварыйную абстаноўку на дарозе, а потым нібыта пагражаў расправай. Па словах мужчыны, газ ён ужыў у якасці самаабароны. Але відэазапіс з месца здарэння паказвае іншую карціну здарэння.

Следчы камітэт пачаў на таксоўца крымінальную справу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.